Палітпрызыўнік Цянюта шпіталізаваны з падазрэннем на пнеўманію

19.11.2010 / 14:49

Андрусь Цянюта, што адбывае тэрміновую службу ў вайсковай частцы Віцебска № 52500, шпіталізаваны з вірусным захворваннем і пнеўманіяй.

З падазрэннем на пнеўманію Андрусь Цянюта быў шпіталізаваны 14 лістапада. «Мяне завезлі ў Віцебскі шпіталь, — расказвае Андрусь, — дзе мне зрабілі фотаздымак. Цяпер я знаходжуся ў медыцынскай роце. Мяркуецца, што лячэнне зойме каля двух тыдняў».