Леварадыкальная Плошча ў Лондане: фотарэпартаж

Суботняя дэманстрацыя ультралевых. Як гэта робіцца ў Брытаніі.

23.11.2010 / 12:43

У суботу выпадкова натрапіў на сапраўдную Плошчу ў цэнтры Лондана. У сэнсе Трафальгарскую плошчу, дзе традыцыйна адбываюцца палітычныя мітынгі ў рамках актыўнага лонданскага вулічнага палітычнага жыцця.

Гэтым разам мітынгавалі леварадыкалы. Камуністы, маоісты, зялёныя, сябры Палясціны і гэтак далей. Мітынгавалі за вывад брытанскіх войскаў з Афганістана.

Мітынг левых пацыфістаў на Трафальгарскай плошчы

У Вялікай Брытаніі, здаецца, забароненыя майкі з Гітлерам. Але ахвотныя могуць нацягнуць цішотку з правадыром Мао. "Вучыцеся ў масаў, а потым вучыце масы"

"Я дагэтуль ненавіджу Тэтчэр", напісана на балёніку

Гэты чалавек пратэстуе супраць амерыканскіх замежных вайсковых аперацый

Камуністычная партыя і камуністы

Патрабаваньні гэтага пана незразумелыя

Чалавек з сімволікай чачэнскіх тэрарыстаў на куртцы і з чачэнскім сцягам

Якая Плошча без АМАПа

Алесь Чайчыц