ЦВК разгледзіць патрабаванні кандыдатаў пра дадатковы эфірны час

06.12.2010 / 14:49

Нагадаем, з гэтага тыдня для кандыдатаў наступае «медыя-цішыня». Заканчваюцца выступы па радыё і тэлебачанні. З гэтай нагоды прэтэндэнты на вышэйшую пасаду патрабуюць дадатковага эфірнага часу.

ЦВК, у сваю чаргу, збіраецца разгледзець такую магчымасць, расказаў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.

«Натуральна, рэакцыя будзе. Цэнтравыбаркам не пакіне гэтую заяву без увагі. Мы плануем разгледзець гэты зварот».