У 33-гадовай мінчанкі канфіскавана 20 літраў экстракцыйнага опіуму

07.12.2010 / 12:18

За незаконны абарот наркатычных сродкаў затрымана 33-гадовая мінчанка. Яна чакае суда ў следчым ізалятары. Двое малалетніх дзяцей перададзены на апеку дзяржаве.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, тры гады таму за захоўванне наркотыкаў быў асуджаны муж жанчыны, а цяпер у яе ў кватэры супрацоўнікамі Партызанскага РУУС было знойдзена і канфіскавана 32 бутэлькі экстракцыйнага опіуму агульным аб’ёмам 20 літраў.

У дачыненні да жанчыны распачата справа па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Максімальнае пакаранне — пяць гадоў пазбаўлення волі.