Школьнікі Мінскай вобласці таксама будуць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце

13.12.2010 / 16:02

Бясплатны праезд у грамадскім транспарце для школьнікаў уведзены ў Мінскай вобласці. Пра гэта паведаміў памочнік прэзідэнта Беларусі — галоўны інспектар па Мінскай вобласці Мікалай Іванчанка ў ходзе online канферэнцыі на сайце Мінаблвыканкама.

Такое рашэнне ў сталічным рэгіёне прынята ў канцы мінулага тыдня. Для таго каб пацвердзіць права на бясплатны праезд, школьнікам неабходна прад’явіць дзённікі. Льгота не распаўсюджваецца на студэнтаў і навучэнцаў тэхнікумаў і ПТВ.

Нагадаем, што тэма льготнага праезду для школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў узнялася на IV Усебеларускім народным сходзе, і Лукашэнка даручыў ураду прапрацаваць гэтае пытанне. Першым права бясплатнага праезду школьнікам даў Мінск.