Відэа збіцця Уладзіміра Някляева

Відэа

Відэажурналістка NNvideo Taццяна Гаўрыльчык: рэпартаж з месца падзеяў.

19.12.2010 / 23:29

Сёння быў жорстка збіты Уладзімір Някляеў. А 19-й невялікая калона яго прыхільнікаў і журналістаў рушыла ад офіса грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" ў кірунку Кастрычніцкай плошчы. Яны суправаджалі мікрааўтобус з гукаўзмацняльнай апаратурай. На вузкім спуску да вуліцы Няміга ім перагарадзіла шлях машына ДАІ. Пасля на калону наляцелі невядомыя ў чорным. Для запалохвання яны ўзрывалі выбухпакеты. Тых, хто быў бліжэй да мікрааўтобуса, паклалі на снег, збіваючы. Нападнікі гучна мацюкаліся. Гукаапаратуру яны выкралі і перагрузілі ў свой аўтобус. Уладзімір Някляеў пасля ўдару дручком атрымаў страсенне мозга.

Аператарка NNvideo Таццяна Гаўрльчык знаходзілася ў цэнтры падзей. Як усё адбывалася — глядзіце ў нашым відэа:

Таццяна Гаўрыльчык