Дзяўчыну з чэрапна-мазгавой траўмай завезлі са шпіталя пад суд + фота

23.12.2010 / 20:01

У суд дастаўляюць пацярпелых удзельнікаў мірнай акцыі 19 снежня са шпіталёў. Пра гэта з'явіліся звесткі ў сацыяльных сетках.

У прыватнасці, паведамляецца, што з вайсковага шпіталя 23 снежня міліцыянты забралі Святлану Носаву. Яна знаходзілася там з чэрапна-мазгавой траўмай і шматлікімі гематомамі. У судзе дзяўчыне прысудзілі 10 сутак арышту.