Расследаванне справы па факце гібелі Івана Нікітчанкі можа быць працягнута

24.12.2010 / 17:54

Расследаванне крымінальнай справы па факце гібелі ў ДТЗ члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і грамадскага дзеяча Івана Нікітчанкі можа прадоўжыцца да двух месяцаў, а пры неабходнасці — да трох,

паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Мінаблвыканкама Алег Цюрын.

Справа па частцы 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) была распачата 22 лістапада ў Маладзечанскім РАУС Мінскай вобласці. Падрабязнасці расследавання не паведамляюцца.

71-гадовы Іван Нікітчанка памёр у ноч на 20 лістапада ў Маладзечанскай гарадской бальніцы, куды быў дастаўлены пасля ДТЗ на аўтадарозе Мінск — Маладзечна — Нарач. Паводле версіі міліцыі, аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся вучоны, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком «ЗіЛ».