Футбаліст па мянушцы «Блыха» атрымаў «Залаты мяч-2010»

Ліянэль Месі — найлепшы футбаліст года.

10.01.2011 / 23:58

10 студзеня ў швейцарскім Цюрыху было названае імя найлепшага футбаліста свету за 2010 год.

Даволі нечакана «Залаты мяч» атрымаў аргенцінскі нападаючы «Барселоны» Ліянэль Месі. У раскладках букмекераў ён ішоў толькі трэцім. Адразу пасля двух сваіх іспанскіх аднаклубнікаў — Хаві і Ін’есты.

Месі атрымлівае гэтую прэстыжную ўзнагароду ўжо другі раз запар. А чатыры апошнія гады трапляе ў тройку. І гэта пры тым, што аргенцінцу ўсяго толькі 23 гады, апошнія дзесяць з якіх ён знаходзіцца ў структуры «Барселоны».

Сёлета Месі быў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Іспаніі і Лігі чэмпіёнаў. Тым не менш, шанцы Месі на атрыманне «Залатога мяча» змяншала няўдалы выступ зборнай Аргенціны на мундыяле ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Там каманда Дыега Марадоны разгромна саступіла ў чвэрцьфінале немцам.

Тым не менш, рэспандэнты з усяго свету аддалі Месі першае месца.

Дарэчы, Ліянэль Месі мае футбольную мянушку блыха. Ён зусім невялікага росту (169 см), таму сябры з дзяцінства так яго клікалі.

Зміцер Панкавец