Скончыўся ператрус у гродзенскіх праваабаронцаў

Забралі два сістэмныя блокі, дыскі, друкаваную прадукцыю.

12.01.2011 / 14:56

Забралі два сістэмныя блокі, дыскі, друкаваную прадукцыю.

Як паведаміў «НН» Віктар Сазонаў, праваабаронца кампаніі «За свабодныя выбары», ператрус у офісе прайшоў таксама па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня.

Гадзінай раней скончыўся вобшук на гарадзенскім офісе партыі БНФ.

КМ