Крык душы? «Хана заводу прыйшла» + фота

13.01.2011 / 19:36

На сайце Барысаўскага крыштальнага завода ў самым верхнім радку браўзера можна прачытаць загадкавы надпіс.

Адразу пасля назвы сайта, наступным сказам напісана: «Хана заводу прыйшла».

Праўда, разлеглы каталог прадукцыі з 3000 найменняў гэта сцверджанне абвяргае. Трэба спадзявацца, што «хана» яшчэ далёка, а надпісы — справа рук жартаўнікоў.

СМ