Пофала: Лукашэнку няма апраўдання

23.01.2011 / 16:11

«Выбары 19 снежня ў Беларусі — гэта трагедыя Еўропы». Пра гэта піша кіраўнік ведамства канцлера (аналаг беларускай Адміністрацыі прэзідэнта) Рональд Пофала. Ён апублікаваў артыкул на старонках нямецкага штотыднёвіка «Focus».

Ён адзначае, што людзей, якія ў той дзень хацелі стаць на абарону свабоды і дэмакратыі, «збілі і кінулі ў турмы». Пофала выказваецца за ўвядзенне санкцый супраць лукашэнкаўцаў.

«Аляксандр Лукашэнка абраў шлях гвалту», і гэтаму няма ані зразумення, ані апраўдання, піша Пофала.

«Нямеччына ніколі не змірыцца з тым, што ў цэнтры Еўропы брутальна абыходзяцца з правамі чалавека», — піша Пофала.

СГ