Бангладэш прысудзіў 111 памежнікаў да турэмнага зняволення

01.02.2011 / 13:06

Суд Бангладэш прысудзіў 111 памежнікаў да турэмнага зняволення праз іх удзел у мяцяжы 2009 года ў сталіцы, горадзе Дака.

Гэта стала першым прысудам для жаўнераў, якія прынялі ўдзел у паўстанні. Цягам некалькіх гадоў пасля бунту суд адхіляў усе абвінавачванні ў адносінах да паўсталых салдатаў.

Самае суровае пакаранне атрымалі 43 чалавекі — ім трэба будзе правесці ў турме па сем гадоў.