Украінскія прафсаюзы запрашаюць беларускіх апазіцыянераў на адпачынак

02.02.2011 / 15:24

Каля тысячы сяброў Брэсцкай абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюза беларускага змогуць гэтым летам адпачыць на Чорным моры.

Прафсаюз дамаўляецца аб тым з украінскім калегамі. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной арганізацыі прафсаюза Валянцін Лазарэнкаў. Ён адзначыў, што ўкраінскія прафсаюзы зрабілі такую прапанову праз месяц пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі "ў сувязі з тым, што ў нас адбылося ў Беларусі".