У забойстве падазраецца брат-блізнюк

07.02.2011 / 13:56

Нажом у сэрца ў сваёй кватэры на вуліцы Будаўнікоў у Маладзечне 3 лютага быў забіты 57-гадовы мужчына. Па падазрэнні ў забойстве міліцыя затрымала і змясціла ў ізалятар п’янага брата-блізнюка памерлага.

Следчы следчага аддзела пракуратуры Мінскай вобласці па Маладзечанскім раёне Сяргей Сяляўка расказаў у інтэрв’ю «РГ»: браты жылі разам у адной кватэры, жанатымі не былі. У чацвер, 3 лютага, у іх быў дзень нараджэння. Святкавалі, выпівалі. У нейкі момант пасварыліся.

Па папярэдніх дадзеных, падчас сваркі адзін з іх узяў нож і ударыў другога ў грудзі. Пасля пайшоў да суседзяў, тыя выклікалі «хуткую дапамогу». Разам з дактарамі прыехалі міліцыянеры. Смерць пацярпелага наступіла на месцы здарэння. Крымінальная справа заведзена па артыкуле «Забойства».