У Вільні пратэстуюць гандляры

07.02.2011 / 17:36

У Вільні каля пяці тысяч прадпрымальнікаў выйшлі на акцыю пратэсту перад будынкам парламента супраць закону, які абавязвае гандляроў на рынках выкарыстоўваць касавыя апараты.

Літоўскі ўрад прыняў адпаведнае рашэнне на пачатку студзеня. Згодна з пастановай, кошт набыцця апаратаў будзе гандлярам кампенсаваны з Фонду прыватызацыі.

Прадстаўнікі ўрада раней заявілі, што не адменяць пастановы і не плануюць сустракацца з мітынгоўцамі.