Дарадца прэзідэнта ЗША: Санкцыі — адэкватны адказ на жахлівыя рэпрэсіі ў Беларусі

14.02.2011 / 12:21

Санкцыі ЗША ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва былі «адэкватным адказам» на рэпрэсіі, што разгарнуліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Пра гэта заявіў Майкл Макфал, дарадца амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы і старшы дырэктар па Расіі і Еўразіі Рады нацыянальнай бяспекі ЗША, у інтэрв’ю радыёстанцыі «Голас Амерыкі».

Макфал асабліва падкрэсліў:

«Гэтыя санкцыі — амерыканскія. Я хачу ўнесці яснасць: мы не ішлі за еўрапейцамі. Яны ўвялі свае санкцыі, мы — свае».

«Мы глыбока перакананыя, што гэта быў адэкватны адказ на жахлівыя расправы, якія адбываліся падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі», — цытуюць дарадцу Абамы «Беларускія навіны».