ЖРЭА: «Сядзіба БНФ павінна быць вызваленая 31 сакавіка»

Партыя БНФ атрымала чарговы ліст-напамін наконт высяленне са сваёй сядзібы.

17.02.2011 / 15:44

Партыя БНФ атрымала новы ліст атрымала ад ЖРЭА Савецкага раёна Мінска. Ён датаваны 15 лютага. У лісце за подпісам дырэктара Віктара Крука нагадваецца, што арэндная дамова сканчаецца 31 сакавіка, таму партыя будзе павінна вызваліць памяшканне.

Па словах намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, у Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці пры Мінгарвыканкаме яму заявілі, што лічаць далейшае абмеркаванне немэтазгодным і запэўнілі, што

новая дамова заключаная не будзе.

Партыя збіраецца пісаць лісты ў дзяржаўныя ўстановы, якія могуць паўплываць на рашэнне, звяртацца ў суд і прыцягваць увагу грамадскасці. «Партыя будзе рашуча змагацца за сядзібу на Машэрава, 8, але таксама

прапрацоўвае пытанне наконт новага памяшкання», — паведаміў Рыгор Кастусёў.

Віталь Несцераў