Аляксандра Глеба хацеў пераманіць «Краснадар»?

Цікавая заява Мікалая Шпілеўскага — агента самага вядомага футбаліста Беларусі апошняга дзеясяцігоддзя.

18.02.2011 / 02:01

Нявыключана, што паўабаронца англійскага «Бірмінгема» і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб рана ці позна апынецца ў «Краснадары», якіу мае дэбютаваць у расійскай прэм’ер-лізе.

— Ужо нікога не здзіўляюць гучныя трансферы ў Расіі, — сказаў агент Глеба-старэйшага Мікалай Шпілеўскі. — Тым не менш,

калі да мяне звярнуліся з прапановай прадстаўнікі «Краснадара», гэта было падобна грому сярод яснага неба.
Цяпер у сілу шэрагу аб’ектыўных чыннікаў гэта тэма не актуальная. Але, магчыма, мы вернемся да гэтага пытання ўлетку, па канчатку арэнды Глеба ў «Бірмінгеме».

ЯВ, паводле «Прессбола»