Дырэктарам гродзенскай «Белпошты» паставілі былога міліцыянта

Раней Іван Пратасевіч камандаваў міліцэйскай вайсковай часцю №5522.

21.02.2011 / 18:38

Раней Іван Пратасевіч камандаваў міліцэйскай вайсковай часцю №5522.

Іван Пратасевіч. Фота «Гродзенская праўда».

Дырэктарам гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» прызначаны 43-гадовы Іван Пратасевіч, паведамляе «Гродзенская праўда». Раней Іван Іванавіч камандаваў міліцэйскай вайсковай часцю №5522, быў дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў.

У Гродне гэта не першы выпадак, калі былы міліцэйскі начальнік працягвае кар’еру не па профілі. Так, намеснік начальніка ўпраўлення кадраў УУС Гродзенскага аблвыканкама Алег Жданкін цяпер працуе ў гродзенскім заапарку.

СП