Суд над Атрошчанкавым адбудзецца 1 сакавіка

21.02.2011 / 23:54

Як паведаміла «Свабодзе» жонка Аляксандра Атрошчанкава Дар’я Корсак, паводле справы яе мужа, якую раней перадалі ў Фрунзенскі суд Менску, ужо прызначаны дзень працэсу — 1 сакавіка. Працэс будзе весьці судзьдзя Тацяна Чаркас.

Аляксандру Атрошчанкаву інкрымінавана 2-я частка 293-га артыкулу Крымінальнага кодэксу — удзел ў масавых беспарадках. Максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкула да 8 гадоў зьняволеньня.

«Мой муж не вінаваты ў біцьці вокнаў ці дзьвярэй і гэта бачна на відэа, якое зьняла міліцыя. Спэцслужбы выкарысталі момант, каб расправіцца зь ім як з былым прэс-сакратаром Андрэя Саньнікава», — мяркуе Дар’я Корсак.