Прэмію часопісу ARCHE за 2006 г. атрымаў літаратурны крытык Даніла Жукоўскі

Прэмія была ўручана ў Магілёве 30 лістапада, падчас сустрэчы аўтараў газэты «Наша Ніва» і ARCHE з чытачамі.

01.12.2006 / 11:48

Прэмію «За сумленнае слова», заснаваную часопісам ARCHE атрымаў літаратурны крытык з Гародні Даніла Жукоўскі. Прэмія была ўручана ў Магілёве 30 лістапада, падчас сустрэчы аўтараў газэты «Наша Ніва» і ARCHE з чытачамі.

Галоўны рэдактар часопісу Валер Булгакаў наступным чынам патлумачыў выбар намінанта. «Сёлета былі наступныя прэтэндэнты: Даніла Жукоўскі, Павал Усаў і Андрэй Казакевіч. Рашэньнем рэдакцыйнай калегіі прэмія была прысуджана Данілу Жукоўскаму, беручы пад увагу той шырокі грамадзкі розгалас, які спарадзілі ягоныя публікацыі ў часопісе".

Прэмія часопісу ARCHE была заснаваная ў 2000 г. Яе першым уладальнікам стаў Вінцук Вячорка, летась прэмію атрымаў Пётра Рудкоўскі.