61 пірат затрыманы ў Аравійскім моры

14.03.2011 / 11:43

Шэсцьдзесят адзін пірат быў затрыманы ў ходзе вызваленчай аперацыі, якая праводзіцца сіламі індыйскага флота ў Аравійскім моры.

Трынаццаць членаў экіпажа, якія знаходзіліся ў закладніках, вызваленыя.

У дадзены момант высвятляецца, ці з'яўляюцца піраты грамадзянамі Самалі або Емэна.