У Мінску кіроўца збіў на пешаходным пераходзе 10-гадовую дзяўчынку

15.03.2011 / 12:34

10-гадовая дзяўчынка пацярпела ў дарожна-транспартным здарэнні ў Мінску 14 сакавіка.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, ДТЗ адбылося каля 13 гадзін на вуліцы Кахоўскай у Цэнтральнай раёне. Кіроўца «Мерседэса» збіў дзіця на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. З ударамі дзяўчынка была дастаўлена ў бальніцу і пасля аказання дапамогі адпушчана дадому.