Адменены яшчэ адзін канцэрт Вайцюшкевіча

Ён мусіў адбыцца 17 сакавіка ў адной з мінскіх гімназій.

15.03.2011 / 17:29

Ён мусіў адбыцца 17 сакавіка ў адной з мінскіх гімназій.

«Спачатку вельмі хацелі, а цяпер вельмі не хочуць», — патлумачыў музыка прычыну адмовы яго канцэрта.

Ён адзначыў, што ў Беларусі ў бліжэйшы час у яго не планавалася больш выступаў. Але збіраецца з канцэртамі ў Маскву і Кіеў.

Для Змітра Вайцюшкевіча гэта ўжо другі адменены канцэрт: на 18 сакавіка планаваўся выступ у Брэсце.

КМ