Партрэты палітвязняў у цэнтры Мінска ў дзень прыезду Пуціна +фота

Яны з’явіліся 15 сакавіка ўвечары на праспекце Незалежнасці.

15.03.2011 / 19:45

15 сакавіка ўвечары на афішных тумбах на праспекце Незалежнасці з’явіліся плакаты з партрэтамі палітвязняў.

15 сакавіка 2011, перасячэнне праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова.

15 сакавіка 2011, перасячэнне праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова.

15 сакавіка 2011, перасячэнне праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова.

На плакатах акрамя звестак пра арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты і іх памочнікаў змешчаная кароткая інфармацыя пра падзеі пасля 19 снежня. Таксама тэкст плакатаў нагадвае пра Дзень салідарнасці — 16-е чысло кожнага месяца.

Нагадаем, сёння ў сталіцы Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца кіраўнік расійскага ўраду Уладзімір Пуцін. Напярэдадні яго візіту сваякі арыштаваных 19 снежня кандыдатаў у прэзідэнты і іншых актывістаў звярнуліся да Пуціна з лістом. Яны папрасілі расійскага прэм’ера распачаць рэальныя крокі, каб паспрыяць вызваленню беларускіх вязняў сумлення.

Сямён Печанко