Плакатысты абвесцілі вайну прамыванню мазгоў

На сайце antibrainwash збіраюць улёткі, плакаты, налепкі, трафарэты для графіці.

24.03.2011 / 19:12

Група мастакоў і дызайнераў ініцыявала стварэнне незалежнага інтэрнэт-рэсурса «нагляднай агітацыі за свабоду думкі і свабоду самавыяўлення ў Беларусі».

На сайце antibrainwash.net збіраюць улёткі, плакаты, налепкі, трафарэты для графіці. Стваральнікі сайта адзначаюць, што ён зроблены «ў падтрымку руху самвыдата, які набірае абароты па ўсёй краіне. Мы хочам дапамагчы тым, хто ўжо дзейнічае ў гэтым накірунку і натхляльнік тых, хто неабыякавы, заняць актыўную пазіцыю».

Стваральнікі сайта адмяжоўваюцца ад палітычных партый і аб’яднняў. Яна заяўляюць, што «нам проста не хочацца жыць у прыніжэнні і страху».

КМ