Брэст. Паліна Панасюк

Хроніка апазіцыі.

26.03.2011 / 16:20

Актывістка Паліна Панасюк была затрымана ў Брэсце супрацоўнікамі міліцыі.

Як паедаміў дзяжурны РАУС Ленінскага раёна горада Брэста,

Паліна вывесіла сцягі з фотаздымкамі палітзняволеных на адной з вуліц горада.

Да Паліны падышлі супрацоўнікі міліцыі для ўстанаўлення асобы. Пасля таго, па словах супрацоўніка Ленінскага РАУС, яна пачыла называць міліцыянтаў «лукашыстамі» і «фашыстамі», а таксама вырываць тэлефон з іх рук.

Паліна была затрымана і дастаўлена ў РАУС Ленінскага раёна за дробнае хуліганства — там яна будзе знаходзіцца да панядзелка.