Al Jazeera: з пачатку супрацьстаяння ў Лівіі зніклі 30 палітактывістаў, апазіцыянераў і блогераў

29.03.2011 / 10:07

У Лівіі з пачатку масавых акцый пратэсту, якія перараслі ў адкрытае супрацьстаянне дзейнай улады і апазіцыі, зніклі каля 30 палітычных актывістаў, прыхільнікаў апазіцыі і блогераў,
паведамляе міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesti International, дадзеныя якой прыводзіць тэлеканал Al Jazeera.

Адзін са зніклых — блогер Атэф Абд аль-Кадэраль-Атраш, апошні раз яго бачылі 17 лютага ў раёне порта Бенгазі. З тых часоў пра яго нічога не вядома, а на званок на яго мабільны тэлефон адказаў чалавек з заходнелівійскім акцэнтам, які заявіў: «Такі лёс чакае кожнага, хто кідае ў нас камяні».