Мілінкевіч пра забарону «Ляпісаў»: «Улада губляецца ў антыбеларускай дзейнасці»

Лідар руху «За свабоду» пракаментаваў адмену шэрагу канцэртаў беларускіх музыкаў.

29.03.2011 / 11:47

Лідар руху «За свабоду» пракаментаваў адмену шэрагу канцэртаў беларускіх музыкаў.

— Улада губляецца ў антыбеларускай дзейнасці. Забарона не спрыяе, каб у грамадстве адбываўся дыялог. З пазіцыі сілы ўлада не даб’ецца кансалідацыі ўнутры грамадства, якая патрэбна сёння. Прыкра, што выдатныя музыкі не маюць магчымасці сустракацца са слухачамі на радзіме.

Аляксандр Мілінкевіч выказаў салідарнасць з забароненымі беларускімі музыкамі. «Формы могуць быць рознымі. Усе акцыі грамадскага супраціву, салідарнасці мы падтрымліваем». І не выключыў, што рух «За свабоду» можа далучыцца да флэш-мобу падтрымкі «Ляпіса Трубяцкога» 2 красавіка ў Мінску, а 19-й каля клуба «Рэактар».

КМ