Кіркевічу і Пратасеню прад’яўленыя абвінавачванні ў масавых беспарадках

Цяпер яны будуць знаёміцца з матэрыяламі справы.

02.04.2011 / 13:39

Сёння следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама Алесю Кіркевічу і Андрэю Пратасеню прад’яўлена абвінавачванне ў масавых беспарадках. Артыкул 293 КК, які прадугледжвае да 15 гадоў зняволення.

Бліжэйшым часам хлопцы пачнуць знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

Кіркевіч і Пратасеня ўтрымліваюцца пад вартай. Кіркевіч з Горадні, ён намеснік старшыні «Маладога фронта». За тыдзень да арышту хлопец адыграў вяселле. Андрэй Пратасеня да затрымання працаваў праграмістам.

ЗП