Лябедзька пра Кіркевіча: «Малайчына. Усё нармальна ў яго»

07.04.2011 / 13:57

З чатырма ўдзельнікамі крымінальнай справы па 19 снежня старшыня АГП Анатоль Лябедзька знаходзіўся ў адной камеры. «Алесь Кіркевіч — малайчына, усё нармальна ў яго. Праўда, некаторыя праз тое, што ён моліцца, думаюць, што ён мусульманін. Я быў з Малчанавым, калі мы ляжалі на драўляных канапах. Мне пашанцавала, калі перавялі з адной камеры ў іншую, то засталася „шконка“ ад Фядуты, яна на дзве дошкі шырэйшая. Дык я там катаўся як сыр у масле. Сустракаўся з Уладзімірам Яроменкам, аддаў яму свае шкарпэткі. І з Аляксандрам Арастовічам быў самы працяглы час. У косці я яго выйграў», — расказаў пра сукамернікаў.

ЗП