Азаранка выйграла другі турнір запар і сёмы тытул у кар'еры

У нядзелю яна выйграла на турніры ў іспанскай Марбельі.

10.04.2011 / 16:40

Сёння, 10 красавіка, яна выйграла турнір (прызавы фонд — 220 тыс. даляраў) у іспанскай Марбельі.

У фінальным матчы Вікторыя Азаранка перамагла румынскую тэнісістку Ірыну-Камелію Бегу — 6:3, 6:2.

Нагадаем, што на мінулым тыдні беларуска стала пераможцай прэстыжнага турніру ў Маямі, а наогул гэта ўжо сёмы тытул Вікторыі ў турнірах у індывідуальным разрадзе.

Сённяшняя перамога дазволіць Вікторыі з панядзелка ўзняцца — упершыню ў кар’еры — на 5-ты радок у сусветным тэнісе.

АГ