Здаць кроў можна ў Бальніцы хуткай дапамогі, з сабой трэба мець даведку аб здароўі

Пашпарт, меддаведка, пад'ехаць да 9:00 у Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

11.04.2011 / 21:14

Бальніцам можа спатрэбіцца кроў для аказання дапамогі пацярпелым.

Як паведамілі НН па тэлефоне гарачай лініі Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, каб здаць кроў, трэба

пад'ехаць да 9:00 на станцыю пералівання крыві ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі (вуліца Кіжаватава, 58, мікрараён Сярова),

каля сабе мець

пашпарт, а таксама медыцынскую даведку аб стане здароўя і што не маеце хранічных захворванняў (у паліклініцы ведаюць, што за даведка, сказалі ў БХМД).

Кантакты станцыі пералівання крыві, дзе таксама можна здаць кроў: Даўгінаўскі тракт, 160, 220059, Мінск (017) 289 87 45 Мапа: http://goo.gl/V9uTU

NN.BY