Палітыкі «адмятаюць» датычнасць апазіцыі да тэракту
12.04.2011 / 16:35
Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін «адмятае магчымасць датычнасці беларускай апазіцыі да выбуху ў метро».
«Я адказна заяўляю, што ў апазіцыі няма людзей, здольных дасягаць любых мэтаў сродкамі, якія выкарыстоўвалі нелюдзі, што арганізавалі тэракт у мінскім метро»,— сказаў палітык у інтэрв’ю БелаПАН.
На думку Калякіна, развагі пра магчымую датычнасць палітычных апанентаў улады да тэракту характарызуюць людзей, якія дапускаюць такое, як тых, хто ў прынцыпе дапускае выкарыстанне такіх метадаў.
Партыя «Справядлівы свет», заявіў палітык, настойвае на тым, каб улады знайшлі і пакаралі вінаватых у трагедыі ў метро. «Гэта жахлівая трагедыя, якой ніколі не было ў Беларусі. Мы б хацелі, каб такое ніколі ў Беларусі не паўтарылася», — падкрэсліў Калякін.
Ён таксама паведаміў, што партыя заклікала ўсіх сваіх сябраў аказаць усю магчымую дапамогу пацярпелым, іх сем’ям, а таксама па неабходнасці прыняць удзел у здачы крыві.
Старшыня
У такія трагічныя моманты ў грамадстве вельмі важна стрымана і акуратна ставіцца адно да аднаго, падкрэсліў палітык.«Мы адна нацыя, якіх бы поглядаў мы ні прытрымліваліся. Таму гэтая трагедыя — наша агульная, і трэба заканчваць любыя махінацыі на гэтую тэму. Калі нехта на гэтым захоча згуляць — гэта вернецца бумерангам, гэта — глупства», — заявіў Гайдукевіч.
Сёння раніцай агенцтва«Інтэрфакс-Захад» распаўсюдзіла каментар кіраўніка аналітычнага цэнтра «ЕсооМ» Сяргея Мусіенкі, які, у прыватнасці, заявіў: «Тэракт у Мінску — вынік патурання і залішняга лібералізму ўладаў у дачыненні да апазіцыі».
«Пад ціскам так званай „сусветнай праваабарончай грамадскасці“ крымінальныя справы ў дачыненні да пагромшчыкаў Дома ўрада 19 снежня 2010 перакваліфікуюцца так, каб у выніку мінімізаваць заслужанае пакаранне, а некаторых пагромшчыкаў наогул павыпускалі з СІЗА», — адзначыў Мусіенка.
На яго думку, з палітычных сілаў у Беларусі ніхто, акрамя апазіцыі, у тэракце не зацікаўлены.
«Для ацэнкі той ці іншай падзеі важна зразумець: каму гэтая падзея выгадная? Адзін з актывістаў апазіцыі ўжо праз некалькі гадзін пасля тэракту пачаў раздаваць інтэрв’ю, у якіх паспяшаўся абвінаваціць дзейную ўладу ў арганізацыі тэракту. Маўляў, гэта зроблена для таго, каб адцягнуць людзей ад