Лукашэнка абяцае «збалансаваць» валютны рынак і просіць не крыўдаваць на яго

«Сёння — заўтра — паслязаўтра мы выраўнаем сітуацыю па валюце».

17.04.2011 / 10:50

Акрамя перадачы некаторых звестак следства, 16 красавіка Лукашэнка спыніўся на эканамічнай сітуацыі ў краіне.

«Сёння — заўтра — паслязаўтра мы выраўнаем сітуацыю па валюце. Але вы на мяне не крыўдуйце. Курс — гэта справа некалькіх дзён, трэба, можа быць, тыдзень», — адзначыў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што самае непрыемнае, што магло быць на валютным рынку, ужо здарылася. І паабяцаў на працягу некалькіх дзён збалансаваць валютны рынак і ўвесці жорсткую эканомію дзяржбюджэту.

СГ