Кувейт перадае лівійскім паўстанцам 177 мільёнаў даляраў

24.04.2011 / 23:18

Улады Кувейта пералічаць лівійскім паўстанцам, якія змагаюцца супраць войскаў Муамара Кадафі, 177 мільёнаў даляраў, паведаміў у суботу кіраўнік Нацыянальнай пераходнай рады Лівіі Мустафа Абдэль Джалиль.

Такую заяву Джалиль зрабіў на прэс-канферэнцыі ў час наведвання Кувейта.

У пятніцу ўвечары стала вядома, што Францыя разглядае магчымасць перадачы паўстанцам фінансавых сродкаў з замарожаных рахункаў Муамара Кадафі.

У той жа дзень амерыканскі сенатар-рэспубліканец Джон Макейн заклікаў улады ЗША прызнаць Нацыянальную рады адзіным і афіцыйным голасам лівійскага народа, а таксама перадаць у яго распараджэнне ўсе сродкі Кадафі, замарожаныя ў ЗША.

СГ