Харкавец: Мінск і Масква маюць на працягу тыдня ўзгадніць умовы крэдыту
26.04.2011 / 15:11
Праз тыдзень Мінск і Масква будуць гатовыя да падпісання дакумента па макраэканамічнай стабілізацыі, які неабходны для атрымання Беларуссю крэдытных рэсурсаў ад Расіі і з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.
Пра гэта на брыфінгу 26 красавіка ў Мінску паведаміў міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.
«Амаль узгоднены пералік мерапрыемстваў, якія будуць рэалізаваныя ў межах макраэканамічнай стабілізацыі», — сказаў міністр.
Харкавец паведаміў, што на наступным тыдні ў Мінск прыбудуць эксперты антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС для працягу кансультацый па гэтым праекце, які, паводле яго слоў, ляжа ў аснову адносінаў паміж мінфінамі і галоўнымі банкамі Беларусі і Расіі.
Паводле слоў кіраўніка Мінфіна Беларусі, праграма ўключае ў сябе меры
Ён зазначыў, што любое фінансаванне патрабуе выканання пэўных працэдур. У прыватнасці, пытанне аб выдзяленні Беларусі фінансавання з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС павінна вырашацца ў межах пасяджэння кіраўнікоў фонду. «У маі мы хацелі б правесці такое пасяджэнне», — сказаў міністр.
Што тычыцца памеру крэдытаў, якія запытвае Беларусь (1 млрд. долараў — дзяржкрэдыт РФ і 2 млрд. долараў — з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС), то, паводле слоў Харкаўца, «заяўленыя сумы аб’ектыўныя, гэта пацвярджаецца і расійскім бокам».