Анекдот: Выпадак ля абменніка

05.05.2011 / 10:12

Бачанае на ўласныя вочы раніцай 5 мая

Жанчына звяртаецца да працаўніцы абменніка:

-- У вас тут нехта ля акенца на падваконні забыў бутэльку вады і талерку з бутэрбродамі.

Ззаду да жанчыны падскоквае мужчына і, прыбіраючы пітво і ежу, кажа:

-- Ніхто нічога не забыў, гэта я тут жыву.