Станіслаў Шушкевіч: Але нядоўга ім засталося панаваць

15.05.2011 / 09:42

Былы старшын

я Вярхоўнага Савета 12 склікання Станіслаў Шушкевіч каментуе «Беларускаму партызану» прысуд Андрэю Саннікаву:

— Ніякай віны за Саннікавым няма.

Я быў на адным судовым паседжанні, дзе зачытваліся тамы з запісам выступаў Саннікава перад выбаршчыкамі; я цалкам салідарызуюся з ім.

Гэтая агідная шайка ў праваахоўных органах, якая выконвае функцыю халуёў у аднаго недалёкага чалавека, ганьбіць нашу краіну, ганьбіць Беларусь, ганьбіць наш народ.

Так, сёння яна пануе. Але нядоўга ім засталося панаваць…