МЗС Расіі: вынесеныя ў Беларусі прысуды не могуць не выклікаць пытанняў

16.05.2011 / 16:07

Расія заклікае Беларусь больш адказна ставіцца да захавання правоў чалавека, так як «жорсткія» прысуды ўдзельнікам пратэстных выступленняў 19 сьнежня выклікаюць пытанні, заявіў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС Аляксандр Лукашэвіч.

«Сваю ацэнку дзеянням беларускіх уладаў мы ўжо не раз давалі на ўзроўні кіраўніцтва краіны. У гэтай сувязі вынесеныя прысуды не могуць не выклікаць пытанняў. Заклікаем беларускі бок больш адказна ставіцца да выканання прынятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў і свабод чалавека», — цытуе Лукашэвіча РІА «Навіны».