АНТ зняла з эфіру ток-шоу пра праблемы долевага будаўніцтва

Сапраўды, ёсць больш важныя тэмы — напрыклад, «Еўрабачанне».

16.05.2011 / 22:49

Тэлегледачы, якія захацелі сёння паглядзець выпуск ток-шоу «Адкрыты фармат», прысвечаны праблемам долевага будаўніцтва, былі жорстка расчараваныя. Замест праграмы, анонсы якой круціліся на працягу выходных, у эфіры з’явілася перадача, прысвечаная… «Еўрабачанню». Вядучыя — сумнавядомы Тэнгіз Думбадзэ і Вячаслаў Бандарэнка — абралі чарговую бесклапотную тэму.

Выпуск пра «Еўрабачанне» быў тэрмінова запісаны сёння ўдзень.

Ва ўжо запісанай перадачы пра будаўніцтва разглядаліся фінансавыя праблемы дольшчыкаў. Напрыклад, забудоўшчык шматпавярховіка на вуліцы Янкоўскага ў Мінску паставіў будучых жыхароў перад фактам — у аднабаковым парадку кошт квадратнага метра павялічваецца з 3 мільёнаў рублёў да 4,2 мільёна.

Віталь Несцераў