ЗША ўводзяць санкцыі супраць прэзідэнта Сірыі за парушэнне правоў чалавека

18.05.2011 / 21:00

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы ўводзіць санкцыі ў дачыненні сірыйскага прэзідэнта Башара Асада і яшчэ шасці высокапастаўленых членаў сірыйскага ўрада за парушэнні правоў чалавека, паведамілі прадстаўнікі адміністрацыі на ўмовах ананімнасці.

Санкцыі прадугледжваюць замарожванне ўсіх рахункаў чыноўнікаў на тэрыторыі ЗША, а таксама забарону амерыканцам на вядзенне з імі любога бізнэсу. Па іх словах, мінфін ЗША павінен аб'явіць аб увядзенні санкцый у бліжэйшыя гадзіны.

У канцы красавіка Вашынгтон увёў аднабаковыя санкцыі ў дачыненні шэрагу сірыйскіх чыноўнікаў, дзеянне якіх не распаўсюджвалася на Асада.