Папу Бенедыкта XVI запрасілі ў космас

Пантыфік упершыню патэлефанаваў на Міжнародную касмічную станцыю.

21.05.2011 / 15:42

Першы ў гісторыі сеанс відэасувязі паміж Ватыканскім Апостальскім палацам і Міжнароднай касмічнай станцыяй (МКС) адбыўся сёння.

Папа Бенедыкт ХVI звярнуўся са сваёй асабістай бібліятэкі да экіпажу навуковай экспедыцыі. Пантыфік раней неаднаразова выказваўся пра неабходнасць навуковага вывучэння свету, у тым ліку космасу, падкрэсліваючы важнасць сувязі навукі і веры.

Размова доўжылася 20 хвілін. Бенедыкт XVI дабраславіў экіпаж на лаціне, гутарыў з касманаўтамі па-англійску, а двух італьянскіх астранаўтаў ён вітаў на іх роднай мове. «Сардэчна запрашаем на борт МКС», — пачуў Папа з экрана.