Лукашэнка вярнуўся
26.05.2011 / 11:28
Завяршыўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан, ён вярнуўся ў Мінск. На 26 мая ў яго графіку — шэраг рабочых сустрэч, паведамляе афіцыйны сайт
Падчас візіту 24 мая адбыліся перамовы Лукашэнкі і прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў вузкім і пашыраным складах, паводле вынікаў якіх была падпісана сумесная заява кіраўнікоў дзяржаў, а таксама шэраг двухбаковых пагадненняў.
«Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, якія маюць узаемную цікавасць, і акрэслілі канкрэтныя кірункі далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам. У прыватнасці, было абмеркавана супрацоўніцтва ў такіх сферах, як нафтаперапрацоўка і пастаўкі нафты, прамысловая кааперацыя, стварэнне сумесных прадпрыемстваў, інвестыцыі, сельская гаспадарка, навука і адукацыя, сфера высокіх тэхналогій», — перадае
У другі дзень візіту, 25 мая, Лукашэнка ўсклаў кветкі да манумента «Абаронцам Айчыны», а таксама сустрэўся з