Ад аўторка — +30°С

У першыя дні чэрвеня -- да +32°С. Прагноз надвор'я на 31 мая -- 2 чэрвеня.

30.05.2011 / 14:11

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +9–15°С,

днём ад +25°С па поўначы да +30°С па поўдні краіны.

У Мінску 31 мая без ападкаў. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +12–14°С,

днём +26–28°С.

У наступныя двое сутак, 1–2 чэрвеня, невялікая воблачнасць. У сераду, 1 чэрвеня, пераважна без ападкаў, толькі днём у паўднёвых раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +13–18°С,

днём ад +26°С па паўночным усходзе да +32°С па поўдні краіны.

2 чэрвеня пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +13–18°С,

днём ад +25°С па паўночным усходзе да +32°С па поўдні краіны.