Першае выданьне ў сэрыі «Кнігарня «Наша Ніва»

Абноўлена: Андрэй Хадановіч. «Сьнег». Вершы з кнігі.

Гэта зборнік вершаў паэта Андрэя Хадановіча «Сто лістоў на tut.by».

22.12.2006 / 11:16

З друку выйшла першая кніга з сэрыі «Кнігарня «Наша Ніва». Гэта зборнік вершаў паэта Андрэя Хадановіча «Сто лістоў на tut.by». Хаця насамрэч вершаў у кнізе ня сто, а сто дзесяць. Пра гэта ж у караценькай прадмове піша і сам аўтар: «У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто – прашу прабачэньне ў аматараў круглых лікаў і шчыра смуткую разам зь імі. Кніга складаецца з чатырох асноўных разьдзелаў, якія можна чытаць запар, а можна – чаргуючы іх з трыма «дывэртысмэнтамі». Апошніх магло ня быць, але буду рады, калі нехта з чытачоў адужае і іх таксама. Шчыры дзякуй электроннай пошце, безь якой гэтыя лісты маглі б і не напісацца».

Значная частка вершаў, што склалі зьмест кнігі, раней друкаваліся на старонках «Нашай Нівы». Рэдактура Васіля Сёмухі, макетаваньне Міхала Анемпадыстава. Наклад 1 500 экзэмпляраў. Шукайце ў кнігарнях і незалежных распаўсюднікаў.

Зьміцер Панкавец


Андрэй Хадановіч. Сьнег
З кнігі «Сто лі100ў на tut.by»