Магілёў: Незалежным кандыдатам касуюць рэгістрацыю

21.12.2006 / 19:32

Грамадзкая актывістка Тацяна Анісімава балятавалася ў Магілёўскі абласны савет. Ёй ужо выдалі рэгістрацыйнае пасьведчаньне і яна зьбіралася распачаць агітацыйную кампанію. Тацяна Анісімава не хавае факту наяўнасьці ў яе акцыяў «Магілёўдрэў», аднак паводле адмысловага ўказу прэзыдэнта ад 1998 году ўсе акцыі прадпрыемства ня дзейныя.

Спадарыня Анісімава, кажа, што ня мела з акцыяў прыбытку ды не плаціла за іх падаткаў, таму не згадала ў дэклярацыі. Грамадзкая актывістка перакананая, што ўладзе неабходна было знайсьці прычыну для скасаваньня рэгістрацыі і яна яе знайшла.