Працягласць адпачынку выхавацелям садкоў павялічана да 42 дзён

01.06.2011 / 16:32

У Беларусі павялічана працягласць асноўнага адпачынку педагагічным работнікам дашкольных устаноў з 30 да 42 каляндарных дзён.
Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 31 мая 2011 года № 679 «Аб унясенні змен у пастанову Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2008 года № 100».

Як паведаміла прэс-служба ўрада, такое рашэнне прынята з мэтай узмацнення сацыяльнай абароны гэтай катэгорыі работнікаў і павышэння прэстыжнасці прафесіі выхавальніка дашкольнай установы.

Пастанова № 679 набудзе моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.