Страйк на рынку ў Малінаўцы адменены
Бо адміністрацыя пайшла на саступкі прадпрымальнікам.
10.06.2011 / 18:27
Прадпрымальнікі гандлёвага комплексу «Максімус» у мінскім раёне Малінаўка адмовіліся ад правядзення страйку 15 чэрвеня.Адміністрацыя рынку адклікала рашэнне ўласніка комплексу аб скасаванні дамоваў з ІП на арэнду гандлёвых месцаў, таму, як лічаць ІП, забастоўка ўжо не мае сэнсу.
— Сваіх першасных мэтаў мы дасягнулі, таму пакуль працуем, — кажа прадпрымальніца Валянціна Н. — Адклікалі назад. І ўсё супакоілася. Да зацвярджэння
Нагадаем, уласнік гандлёвага комплексу — прыватная асоба, грамадзянка Украіны — хоча здаць рынак у арэнду буйной сетцы крамаў «Еўраопт». Немалыя грошы, якія ўкладалі ІП у стварэнне рынку, бізнэсоўцам прапанавалі вярнуць састарэлымі